- ленаваты
- ленаваты, -ая, -ае. Немного ленивый, с приметами лени.
Крануць яго (молат) трэба мець сілы, ён змайстраваны не па цяперашніх людзях - слабых і ленаватых. Мікуліч. Вось ён (Мілер) пускае блакітныя кольцы духмянага дыму ад дарагой цыгары, і яго ленаваты мяккі барытон гучыць зусім лагодна. Арлоў.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.